Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве апазнана цела жонкі прэзыдэнта Польшчы


У Маскве апазнана цела жонкі прэзыдэнта Польшчы Марыі Качыньскай. Гэта зрабіў яе родны брат. Паведамляецца, што ў аўторак цела будзе адпраўлена на радзіму.

Усяго судмэдэксперты апазналі целы 17 загінуўшых у выніку падзеньня самалёта Ту-154 пад Смаленскам.

Раней паведамлялася, што пахаваньне прэзыдэнта Польшчы Леха Качыньскага адбудзецца ў суботу.

У польскім урадавым самалёце Ту-154, які разьбіўся ў суботу раніцай, знаходзіліся, акрамя прэзыдэнта, яшчэ 95 чалавек, у тым ліку члены кіраўніцтва краіны, вядомыя палітычныя, грамадзкія і рэлігійныя дзеячы.
XS
SM
MD
LG