Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Аўганістану выступіў з новай крытыкай вайскоўцаў НАТО


Прэзыдэнт Аўганістану Хамід Карзай рэзка асудзіў вайскоўцаў са складу сілаў міжнароданй кааліцыві за тое, што яны адкрылі агонь па пасажырскім аўтобусе пад Кандагарам. Загінулі 4 мірныя жыхары.

У распаўсюджанай сёньня аппартам прэзыдэнта заяве гаворыцца, што тое, што здарылася ідзе насуперак з абяцаньням НАТО абараняць грамадзянскае насельніцтва Аўганістана.

Раней у панядзелак у Кандагары прынамсі два смяротнікі загінулі пры спробе зідзейсініць напад на офіс аўганскага нацыянальнага ўпраўленьня бясьпекі.

Паводле інфармацыі ўладаў, адзін са сьмяротнікаў пасьпеў прывесці ў дзеяньне выбуховую прыладу. Іншы быў застрэлены супрацоўнікамі сіл бяспекі.

Падчас інцыдэнту 3 чалавекі былі параненыя – два супрацоўнікі выведкі і настаўнік разьмешчанай па суседзтве школы.
XS
SM
MD
LG