Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Часовы ўрад Кіргізстану вырашыў арыштаваць Бакіева


Часовы ўрад Кіргізстану, сфармаваны на днях лідэрамі апазыцыі, прыняў палітычнае рашэньне аб затрыманьні прэзыдэнта Курманбека Бакіева.

Сайт "Фергана.Ру" прыводзіць словы выконваючага абавязкі Генэральнага пракурора Байтэміра Ібраева, які таксама паведаміў, што былы міністр абароны і былыя кіраўнікі службаў бясьпекі абвешчаныя ў вышук.

Ім завочна выстаўленае абвінавачаньне ў забойстве. Новая ўлада ўскладае на іх адказнасьць за гібель 82 чалавек падчас беспарадкаў у Бішкеку на мінулым тыдні.

Цяпер прэзыдэнт Бакіеў, знаходзіцца ў сваім радавым паселішчы Тэйіт пад Джалал-Абадам.

Выступаючы ў панядзелак перад замежнымі журналістамі, ён зноў пагражаў кровапраліцьцем ў выпадку спробы арыштаваць яго і прапанаваў стварыць міжнародную незалежную камісію па расьсьледаваньні падзеяў у Бішкеку.
XS
SM
MD
LG