Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Бартавыя самапісцы Ту-154 захавалі ўсю інфармацыю


Стан бартавых самапісцаў польскага Ту-154, які разбіўся пад Смаленскам, здавальняючы, і ўся інфармацыя аб палёце на іх захавалася.

Пра гэта на паседжаньні прэзыдыюма расейскага ўраду заявіў віцэ-прэм'ер Сяргей Іваноў.

"Стан самапісцаў – і маўленчага, і параметраў – здавальняючы. Ён дазваляе праводзіць дэталёвую расшыфроўку і аналіз усёй палётнай інфармацыі і працы абсталяваньня самалёта да моманту катастрофы", - сказаў Сяргей Іваноў.

Іваноў нагадаў, што абодва самапісцаў былі ўскрытыя ў Генэральнай пракуратуры Расеі ў прысутнасьці прадстаўнікоў польскага МЗС і авіяцыйных уладаў Польшчы. З расейскага боку ў працэдуры ўдзельнічалі спэцыялісты Міждзяржаўнага авіяцыйнага камітэту, Мінабароны і Сьледчага камітэту пры пракуратуры.

Іваноў таксама адзначыў, што Ту-154 своечасова атрымаў інфармацыю аб неспрыяльных умовах надвор'я.

"Папярэджаньні аб неспрыяльных умовах надвор'я былі перададзеныя і атрыманыя экіпажам своечасова", – запэўніў ён.
XS
SM
MD
LG