Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кандыдата ў дэпутаты пратрымалі на мяжы сем гадзінаў


Алесь Зарэмбюк

Алесь Зарэмбюк

У гадзіну ночы прапусьцілі ў Беларусь кандыдата ў дэпутаты Гарадзенскага абласнога і Мастоўскага раённага саветаў Алеся Зарэмбюка.


Ён вяртаўся зь Вільні дахаты ў Масты, на мяжу прыехаў у нядзелю ў 17.20, але на КПП “Беняконі” афіцэр памежнай службы Сяргей Карабач сказаў, што пячатка польскага консульства на візе ў ягоным пашпарце выклікала нейкія сумненьні.

Алесь Зарэмбюк лічыць, што здарэньне — чарговае зьвяно ў ланцугу ціску з боку спэцслужбаў на яго як на кандыдата. У яго забралі фотаапарат, патлумачыўшы, што гэта робіцца “па даручэньні праваахоўных органаў”.

Разам з А.Зарэмбюком ехалі ягоныя калегі па навучаньні ў Вільні ў ЭГУ, дзе ён піша магістарскую працу. У аднаго зь іх, Андрэя Цалко, мытнікі забралі ноўтбук. Кіраваў мытнікамі старшы інспэктар мытнай службы Павал Адаміцкі.

На КПП “Беняконі” службоўцы таксама агледзелі машыну А.Зарэмбюка. Яны шукалі носьбіты інфармацыі і ўлёткі, кажа ён. Кандыдат у дэпутаты зазначае, што вымушаны быў пакінуць запісы ў кнігах скаргаў мытнай і памежнай службаў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG