Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША баяцца, што Аль-Каіда можа завалодаць ядзернай зброяй


Перад адкрыцьцём у Вашынгтоне міжнароднага саміту па ядзернай бясьпецы прэзыдэнт ЗША Барак Абама зрабіў наступную заяву:

Абама: Цэнтральнае пытаньне ядзернага саміту – тое, што самай вялікай пагрозай для бясьпекі Злучаных Штатаў – кароткатэрміновай, сярэднетэрміновай і доўгатэрміновай – зьяўляецца магчымасьць тэрарыстычнай арганізацы завалодаць ядзернай зброяй. Мы ведаем, што арганізацыі накшталт Аль-Каіды імкнуцца атрымаць ядзерную зброю або любую іншую зброю масавага зьнішчэньня і без ваганьняў прыменяць яе.

Гэтую заяву Барак Абама зрабіў пасьля сустрэчы ў Вашынгтоне з прэм’ер-міністрам Індыі Манмаханам Сінгхам і прэзыдэнтам Казахстану Нурсултанам Назарбаевым.
XS
SM
MD
LG