Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Мядзьведзеў за мінулы год зарабіў каля $110 тысяч, Пуцін – каля $130 тысяч


Прэс-служба Крамля на афіцыйным сайце апублікавала дадзеныя аб маёмасьці і даходах вышэйшых чыноўнікаў Расеі і членаў іх сем'яў у 2009 годзе.

Паводле гэтых дадзеных, даходы прэзыдэнта Дзмітрыя Мядзьведзева склалі больш за 3 мільёны 300 тысяч рублёў.

Прэм'ер-міністар Уладзімер Пуцін зарабіў каля чатырох мільёнаў рублёў.

Самым багатым членам ураду – па сумарных даходах усіх членаў сям'і – зьяўляецца першы віцэ-прэм'ер урада Ігар Шувалаў. Прычым яго заробак у 6,5 мільёна рублёў амаль у сто разоў меншы за даходы яго жонкі, якія склалі ў 2009 годзе 642 мільёны рублёў, г.зн. больш за 200 мільёнаў даляраў.
XS
SM
MD
LG