Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На поўначы Італіі адбылася чыгуначная катастрофа, шасьцёра мёртвых


Як падабць інфармацыйныя агенцтвы, на поўначы Італіі зышоў з рэек пасажырскі цягнік. Шэсьць чалавек загінулі і яшчэ некалькі атрымалі раненьні.

Інцыдэнт адбыўся каля гораду Мэрана, 300 кілямэтраў на поўнач ад Вэнэцыі. Прычыны аварыі пакуль невядомыя. Мяркуецца, што адхоны чыгункі маглі быць пашкоджаныя апоўзьнем.

Ратавальнікі сьпяшаюцца да месца трагедыі.
XS
SM
MD
LG