Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Забойцы Суліма Ямадаева атрымалі ў Дубаі пажыцьцёвае зьняволеньне


Суд у Дубаі прысудзіў да пажыцьцёвага зьняволеньня двух абвінавачаных па справе аб забойстве былога камандзіра чачэнскага батальёну "Усход" Суліма Ямадаева.

Асуджаныя былы конюх прэзыдэнта Чачэніі Рамзана Кадырава, грамадзянін Ірану Махдзі Лорнія і прадпрымальнік з Таджыкістану Максуджон Ісматаў.

Пажыцьцёвы тэрмін у Аб'яднаных Арабскіх Эміратах абмежаваны 25 гадамі. Паводле рашэньня суду, па заканчэньні гэтага тэрміну Лорнію і Ісматава дэпартуюць на радзіму.

Паводле дадзеных дубайской паліцыі, Сулім Ямадаеў быў забіты 28 сакавіка 2009 году ў Дубаі на паркоўцы, непадалёк ад дому, дзе ён жыў зь сям'ёй.

Паводле падазрэньня ў дачыненьні да забойства Ямадаева ў міжнародны вышук аб'яўленыя сем грамадзянаў Расеі, у тым ліку дэпутат Дзярждумы Адам Дэлімханаў.
XS
SM
MD
LG