Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ізраілі адзначаюць Дзень памяці ахвяраў Галакосту


Па ўсёй краіне былі абвешчаныя 2 хвіліны маўчаньня, гучалі сырэны.

Дзень памяці пачаўся ў нядзелю ўвечары – з цырымоніі ў мэмарыяльным цэнтры Галакосту Яд ва-Шэм ў Ерузаліме. Прысутнічалі ізраільскія кіраўнікі, замежныя дыпляматы, а таксама тыя, хто перажыў Галакост, і іх сваякі.

Сёньня на тэрыторыі былога нацысцкага лягеру сьмерці Асьвенцым ў Польшчы пройдзе штогадовы Марш жывых, у якім традыцыйна ўдзельнічаюць тысячы габрэяў.
XS
SM
MD
LG