Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве закончана судова-мэдычная экспэртыза ахвяраў авіякатастрофы


Судова-мэдычная экспэртыза целаў загіблых у авіякатастрофе польскага ўрадавага самалёта ТУ-154 пад Смаленскам завершана. Аб гэтым сёньня паведаміла міністарка аховы здароўя Расеі Тацяна Голікава.

Тум часам у Маскве працягваецца працэдура апазнаньня ахвяраў. У горад ужо прыбылі больш за 100 сваякоў ахвяраў трагедыі.

Учора расейскі бок паведаміў, што паводле першых дадзеных расшыфроўкі бартавых самапісцаў – тэхнічных праблемаў самалёт ня меў.

Расьсьледаваньне прычынаў катастрофы працягваецца.
XS
SM
MD
LG