Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Правацэнтрысты ў Вугоршчыне выйгралі выбары




Правацэнтрысцкая партыя ФІДЭШ выйграла першы тур парлямэнцкіх выбараў у Вугоршчыне, набраўшы 52 працэнты галасоў. Лідэр ФІДЭШ Віктар Орбан, які стане наступным прэм’ер-міністрам краіны, заявіў, што вугорцы прагаласавалі за перамогу над безнадзейнасьцю.

Кіруючая Сацыялістычная партыя заняла другое месца, набраўшы каля 19 працэнтаў галасоў выбаршчыкаў.

Трэцяе месца заняла радыкальная правая партыя “За лепшую Вугоршчыну”, якая ўпершыню трапла ў парлямэнт. У сваёй перадвыбарчай кампаніі партыя выкарыстоўвала антыцыганскую і антысэміцкую рыторыку.

На чацьвёртым месцы экалягічная партыя “Палітыка можа быць рознай”.

Другі тур выбараў у аднамандатных акругах, дзе не адзін кандыдат не набраў рашаючай калькасьці галасоў, адбудзецца 25 красавіка.
XS
SM
MD
LG