Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гілары Клінтан: спадчына Качыньскага будзе жыць вечна


Дзяржсакратарка ЗША Гілары Клінтан заявіла, што Лех Качыньскі пакінуў пасьля сябе “спадчыну, якая будзе жыць вечна”.

У Польшчы – сямідзённая жалоба па ахвярах авіякатастрофы пад Смаленскам, у якой загінуў прэзыдэнт Лех Качыньскі і яшчэ 95 чалавек зь ліку палітычнай і дзяржаўнай эліты, а таксама экіпаж самалёта.

Цела Качыньскага ўчора было прывезена ў Варшаву. Яго сустракалі дзясяткі тысяч людзей. Цела яго жонкі пакуль не ідэнтыфікавана.

Жалобу з нагоды пльскай трагедыі абвясьцілі сёньня ў Расеі, а таксама шэрагу іншых краінаў, у тым ліку ва Ўкраіне і Літве.

Прэм’ер-іміністар Чэхіі Ян Фішэр сказаў сёньня ў інтэрвію чэскаму радыё, што ў Чэхіі жлоба будзе абвешчана ў дзень пахаваньня Качыньскага.
XS
SM
MD
LG