Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Мітынг прыхільнікаў Бакіева ў Кіргістане


Прэзыдэнт Кіргістану выступіў зь першай публічнай прамовай пасьля зьвяржэньня свайго ўраду ў выніку перавароту на мінулым тыдні.
Бакіеў выступаў перад мітынгам прыхільнікаў у горадзе Тэйіт, на поўдні краіны, адкуль паходзіць сам прэзыдэнт.
Бакіеў абвінаваціў сваіх апанэнтаў у "сілавым захопе ўлады" і пацьвердзіў сваю ранейшую адмову сыйсьці ў адстаўку.
Тым часам часовы ўрад Кіргістану разьмеркаваў шэраг міністэрскіх пасадаў і звольніў некаторых амбасадараў краіны, у прыватнасьці ў Расеі і Злучаных Штатах. Паводле часовага ўраду, папярэдні кабінэт міністраў, прызначаны Бакіевым, склаў зь сябе паўнамоцтвы ў сераду, пасьля перамоваў зь лідэрамі апазыцыі.
XS
SM
MD
LG