Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Расея абвяшчае жалобу па загінулых паляках


12 красавіка абвешчаны ў Расеі днём жалобы па ахвярах суботняй авіякатастрофы пад Смаленскам, у якой загінула 96 чалавек, сярод якіх - прэзыдэнт Польшчы Лех Качыньскі і шэраг найвышэйшых урадоўцаў краіны. Аб гэтым паведаміў напярэдадні прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў, зьвярнуўшыся са спачувальнай прамовай да народу Польшчы.

Мядзьведзеў распарадзіўся стварыць дзяржаўную камісію па ўстанаўленьню прычынаў катастрофы самалёту Ту-154. Ачоліў камісію прэм'ер міністар краіны Ўладзімір Пуцін.

Паводле папярэдняй вэрсіі сьледзтва тэхнічныя непаладкі прычынай аварыі не паслужылі.
XS
SM
MD
LG