Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стартуе міжнародная канфэрэнцыя па ядзернай зброі


У Вашынгтоне стартуе двухдзённая міжнародная канфэрэнцыя па ядзернай зброі. Галоўная мэта сустрэчы - абмеркаваць захады для таго, каб не дапусьціць авалоданьня ядзернай зброяй тэрарыстамі.

Удзел у саміце прымаюць прадстаўнікі 47-мі краін. Напярэдадні прэзыдэнт Злучаных Штатаў Барак Абама пачаў сустрэчы з шэрагам лідэраў краін, што прымуць удзел у сустрэчы.

Прэзыдэнт Пакістану Юсуф Раза Джыляні запэўніў свайго амэрыканскага калегу ў тым, што Іслямабад забясьпечвае дастатковую ахову свайму ядзернаму арсэналу. Спэцыялісты ўказваюць на тое, што моцная прысутнасьць ваяўнікоў Талібан ды Аль Каэды ў краіне робіць гэты рэгіён адным з найбольш рызыкоўных, што да ядзернай бясьпекі.

Сёньня Абама сустрэнецца, сярод іншых, з прэзыдэнтамі Ўкраіны Віктарам Януковічам і Кітаю Ху Цзыньтао.
XS
SM
MD
LG