Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама сустрэнецца з Януковічам



Прэзыдэнт ЗША Барак Абама пачаў сэрыю сустрэчаў з замежнымі лідэрамі напярэдадні канфэрэнцыі ў пытаньнях ядзернай бясьпекі, якая мае адбыцца ў Вашынгтоне.

Абама правёў сустрэчу з прэм'ер-міністрам Індыі Манмоганам Сінгхам, а ў панядзелак мае сустрэцца з прэзыдэнтам Украіны Віктарам Януковічам.

На канфэрэнцыі ў пытаньнях ядзернай бясьпекі, якая пройдзе ў Вашынгтоне ў панядзелак і аўторак, прадстаўнікі 47 краінаў паспрабуюць дамовіцца, якім чынам гарантаваць, каб ядзерная зброя не патрапіла ў рукі тэрарыстаў.
XS
SM
MD
LG