Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Клінтан: ядзерны ўдар магчымы ў адказ на біялягічны напад


Дзяржаўная сакратарка ЗША Гілары Клінтан заявіла, што ЗША ня могуць выключаць магчымасьці ўжыць ядзерную зброю, у выпадку, калі Злучаныя Штаты зробяцца аб'ектам нападу ў выкарыстаньнем біялягічнай зброі.

І Клінтан, і міністар абароны ЗША Робэрт Гейтс у супольным тэлевізійным інтэрвію патлумачылі, што Іран і Паўночная Карэя зьяўляюцца выключэньнем з абмежаваньняў на выкарыстаньне ядзернай зброі ЗША, бо абедзьве краіны ня выканалі рэзалюцыяў ААН датычна сваіх ядзерных праграмаў.

У аўторак ЗША абвясьцілі новую ядзерную дактрыну, паводле якой амэрыканская адміністрацыя адмаўляецца ад ужываньня ядзернай зброі супраць няядзерных дзяржаваў, якія выконваюць свае абавязаньні па нераспаўсюдзе ядзернай зброі.
XS
SM
MD
LG