Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразона можа пазычыць Грэцыі 30 мільярдаў эўра


Міністры фінансаў краінаў эўразоны на перамовах 11 красавіка дамовіліся даць Грэцыі крэдыты да 30 мільярдаў эўра пад пяць працэнтаў гадавых.

Прэм'ер-міністар Люксэмбургу Жан-Клёд Юнкер паведаміў, што ў крэдытаваньні таксама возьме ўдзел Міжнародны валютны фонд. Юнкер дадаў, што пытаньне аб далейшым крэдытаваньні будзе вырашацца ў залежнасьці ад таго, наколькі ў Грэцыі атрымаецца правесьці радыкальныя бюджэтныя скарачэньні, каб выканаць свае абавязаньні па даўгах, якія склалі каля 300 мільярдаў эўра.
XS
SM
MD
LG