Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь як дзяржава не падзяляе жалобу Польшчы


Сёньня на пляцы Незалежнасьці ў Менску адбыўся Фэстываль мыльных бурбалак

Сёньня на пляцы Незалежнасьці ў Менску адбыўся Фэстываль мыльных бурбалак

Беларусь застаецца адзінай з усходніх дзяржаваў-суседак Польшчы, якая дагэтуль не абвясьціла жалобу па ахвярах авіякатастрофы пад Смаленскам. У выніку катастрофы загінулі 96 чалавек, у тым ліку прэзыдэнт Польшчы Лех Качыньскі.

Сёньня трохдзённую жалобу па ахвярах абвясьціла Літва. Аднадзённая жалоба абвешчаная ў Расеі, Украіне і Латвіі, а таксама ва ўстановах Эўразьвязу ў Брусэлі.

Трохдзённая жалоба абвешчаная нават у далёкай Бразыліі. Учора прайшла аднадзённая жалоба ў Грузіі. Жалоба будзе абвешчаная ў Чэхіі і ў Славаччыне ў дзень пахаваньня ахвяраў катастрофы, які будзе вызначаны пазьней.

У самой Польшчы жалоба працягнецца сем дзён.

Прэзыдэнт Аляксандар Лукашэнка з нагоды трагедыі ўчора накіраваў спачуваньне маршалку Сэйму Рэспублікі Польшча Браніславу Камароўскаму, а таксама родным і блізкім загіблых.

Аднак у адрозьненьне ад суседніх краінаў афіцыйнай жалобы ў Беларусі абвешчана не было. Беларускія тэлеканалы працягваюць паказваць забаўляльныя праграмы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG