Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Атунбаева: Бакіеў можа быць арыштаваны



Часовая кіраўніца Кіргістану Роза Атунбаева заявіла, што цяперашнія улады краіны разглядаюць магчымасьць арышту прэзыдэнта Курманбэка Бакіева, каб судзіць яго за гібель дзясяткаў людзей падчас антыўрадавых пратэстаў на гэтым тыдні. Паводле Атунбаевай, ужо выпісаны ордэр на арышт "сваякоў і саўдзельнікаў" Бакіева.

Атунбаева заявіла, што яе ўрад ня будзе ўжываць сілы супраць Бакіева, але ня можа гарантаваць яму бясьпекі ад тых, хто прагне помсты.

Тым часам Бакіеў, які знаходзіцца на поўдні Кіргістану, заявіў, што не зьбіраецца падаваць у адстаўку, і заклікаў увесьці ў краіну міратворцаў ААН, бо новыя ўлады ня здолеюць кантраляваць сытуацыі. Ён таксама сказаў, што гатовы да перамоваў з новым урадам, які ён пры гэтым назваў нелегітымным.
XS
SM
MD
LG