Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цела Качыньскага прывезьлі ў Варшаву


Самалёт з труной загінулага ў авіякатастрофе польскага прэзыдэнта Леха Качыньскага прыбыў у Варшаву. Самалёт ў ваенным аэрапорце сустракалі выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Польшчы Браніслаў Камароўскі, прэм'ер-міністар Доналд Туск ды іншыя афіцыйныя асобы.

У Польшчы ў нядзелю апоўдні адбылася жалобная акцыя - пад гук сырэнаў уся краіна замерла на дзьве хвіліны маўчаньня ў памяць аб ахвярах катастрофы, у якой разам з Качыньскім загінула вялікая група польскіх палітыкаў, грамадзкіх дзеячаў і вайскоўцаў.

XS
SM
MD
LG