Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна абвясьціла жалобу па загінулых паляках


Прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч абвясьціў панядзелак, 12 красавіка, днём жалобы ва Ўкраіне ў сувязі з авіякатастрофай пад Смаленскам, у якой загінулі прэзыдэнт Польшчы Лех Качыньскі і вялікая група польскіх палітыкаў, грамадзкіх дзеячаў і вайскоўцаў.

Як перадае агенцтва УНІАН, пра гэта Януковіч паведаміў у нядзелю пад час наведваньня пасольства Польшчы ва Ўкраіне.

Беларусь застаецца адзінай усходняй суседкай Польшчы, якая не абвясьціла жалобы. Раней гэта ўжо зрабілі Латвія, Літва і Расея.
XS
SM
MD
LG