Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Па РТР пакажуць "Катынь"


Расейскі дзяржаўны канал РТР у нядзелю 11 красавіка, а 20.20 паводле менскага часу пакажа фільм Анджэя Вайды "Катынь".

На афіцыйным сайце каналу РТР-Беларусь, які ідзе ў Беларусі замест РТР, на гэты час па-ранейшаму анансаваны расейскі тэлесэрыял "Целаахоўнік".

Раней у Расеі фільм "Катынь" паказвалі на канале "Культура". У афіцыйны кінараспаўсюд у Расеі фільм Вайды не патрапіў, хоць паводле кантракту з польскім бокам расейскі дыстрыбутар павінны быў распачаць паказы ў кінатэатрах яшчэ ў 2008 годзе. Дагэтуль у Расеі адбываліся толькі адзінкавыя паказы фільму.
XS
SM
MD
LG