Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Kатастрофа пад Смаленскам не зьвязаная з тэхнічнымі няспраўнасьцямі


Катастрофа польскага ўрадавага самалёта Ту-154 пад Смаленскам, паводле папярэдніх дадзеных, не зьвязаная з тэхнічнымі непаладкамі на борце авіялайнэра.

Як паведаміў кіраўнік Сьледчага камітэту пры пракуратуры Расеі Аляксандар Бастрыкін, гэткія першыя дадзеныя расшыфроўкі запісу перамоваў экіпажу з наземнымі службамі.

Расьсьледаваньне магчымых прычынаў авіякатастрофы працягваецца.

Целы загіблых у авіякатастрофе пад Смаленскам дастаўленыя ў Маскву. У судова-мэдычных установах праводзяцца экспэртызы і працэдуры апазнаньня.
XS
SM
MD
LG