Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Хамэнэі: новая стратэгія Абамы пагражае Ірану


Вярхоўны лідэр Ірану аятала Алі Хамэнэі назваў "ганебнымі" заявы амэрыканскага прэзыдэнта Барака Абамы наконт іранскай ядзернай праграмы. Паводле яго, заявы Абамы сьведчаць, што ўрад ЗША амаральны і ненадзейны.

Такім чынам Хамэнэі адрэагаваў на абвяшчэньне новай ядзернай дактрыны ЗША, паводле якой амэрыканская адміністрацыя адмаўляецца ад ужываньня ядзернай зброі супраць няядзернай дзяржавы. У гэтым кардынальнае адрозьненьне ад пазыцый папярэдніх адміністрацый, якія заяўлялі пра магчымасьць ужываньня ядзернай зброі супраць няядзернай дзяржавы ў адказ на біялягічны або хімічны напад.

Аднак Абама уключыў сюды важную агаворку: гэтыя краіны павінны выконваць свае абавязацельствы па нераспаўсюду ў межах міжнародных дамоваў. Такая ўмова азначае, што Іран і паўночная Карэя застаюцца ў сьпісе патэнцыйных мэтаў для нанясеньня ядзернага ўдару. Акрамя таго апошнім часам амэрыканская адміністрацыя спрабуе дамагчыся новых санкцыяў ААН супраць Ірану.

Хамэнэі заявіў, што Абама ўскосным чынам агучыў пагрозу ядзернага нападу на Іран. Іранскі лідэр кажа, што Іран паскорыць працы над цэнтрыфугамі для сваёй ядзернай праграмы.
XS
SM
MD
LG