Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Літве абвешчаная жалоба па ахвярах катастрофы ў Смаленску


Жалоба па ахвярах крушэньня самалёта прэзыдэнта Польшчы Леха Качыньскага будзе працягвацца ў Літве тры дні: ад 7 гадзіны раніцы ў панядзелак да 22 гадзіны ў сераду. Так у нядзелю раніцай пастанавіў урад Літвы.

Трохдзённую жалобу па ахвярах катастрофы абвясьціла таксама Бразылія, аднадзённую - у панядзелак - Расея, Латвія і ўстановы Эўразьвязу ў Брусэлі, у нядзелю дзень жалобы прайшоў у Грузіі.
XS
SM
MD
LG