Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць ахвяраў падзеяў у Кіргістане вырасла да 81


У Кіргістане памерлі яшчэ два чалавекі, параненыя падчас акцыяў пратэсту 7-8 красавіка. Такім чынам колькасьць ахвяраў забурэньняў, у выніку якіх да ўлады прыйшла апазыцыя, вырасла да 81. Чатыры целы дагэтуль не апазнаныя, паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на Міністэрства аховы здароўя.

У суботу ў мэмарыяльным комплексе “Ата-Бэіт” пад Бішкекам былі пахаваныя 16 загіблых.

Кіраўнік прадстаўніцтва АБСЭ ў Кіргістане заявіў, што адбыліся першыя кантакты новых уладаў з адхіленым ад улады прэзыдэнтам Курманбэкам Бакіевым, які знаходзіцца на поўдні краіны. Падрабязнасьці не паведамляюцца.

Кіраўніца часовага ўраду Кіргістану Роза Атумбаева ў тэлефоннай размове з дзяржсакратаром ЗША Гілары Клінтан заявіла, што новыя ўлады ў Бішкеку будуць выконваць усе дамоўленасьці з Вашынгтонам аб функцыянаваньні вайсковай базы на лётнішчы “Манас”.
XS
SM
MD
LG