Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пілёт польскага прэзыдэнцкага самалёта сьвядома рызыкаваў


Запіс перамоваў з пілётамі сьведчыць пра тое, што яны ішлі на пасадку насуперак рэкамэндацыям расейскага боку скарыстацца запасным аэрапортам, сьцьвярджае афіцыйная Масква. З-за дрэннага надвор'я бачнасьць не перасягала і 400-от мэтраў. Стандартныя меры бясьпекі патрабуюць, каб мінімальная дыстанцыя бачнасьці складала прынамсі 1км.

На месцы катастрофы працуе больш за 60 расейскіх сьледчых і крыміналістаў. Сёньня ўвечары да іх далучылася група польскіх экспэртаў.

Тым часам прэм'ер міністар Польшчы Дональд Туск і брат загінулага прэзыдэнта Дональд Качынскі прыбылі ў Віцебск і накіроўваюцца адтуль у Смаленск. Расейскі ўрад заявіў, што сваякі загінулых, ня мусяць атрымліваць расейскую візу. Крэмль таксама паабяцаў узяць на сябе выдаткі, зьвязаныя з прыбыцьцём шматлікіх сваякоў пілётаў
XS
SM
MD
LG