Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Часовы ўрад Кіргізстану правёў перамовы з прэзыдэнтам


Самаабвешчаны часовы Ўрад Кіргізстану правёў перамовы з прэзыдэнтам краіны Курманбэкам Бакіевым. Пра гэта паведаміў пасланьнік АБСЭ Жаныбек Карыпжанаў.

На прэсавай канфэрэнцыі ў Бішкеку Карыпжанаў заявіў: "Часовы ўрад гатовы да перамоваў. Першая спроба правесьці такія перамовы адбылася ўчора." Ён дадаў, што не валодае пакуль інфармацыяй аб выніках сустрэчы, але важна тое, што перамовы пачаліся.

Раней сёньня ў Бішкеку прайшло пахаваньне 16 з 79-ці чалавек, што загінулі пад час забурэньняў. Кіраўніца часовага ўраду Кіргізстану Роза Атунбаева назвала іх героямі краіны.
XS
SM
MD
LG