Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Экс-прэзыдэнт Польшчы Квасьнеўскі назваў аэрадром у Смаленску “жахлівым”


У інтэрвію польскаму тэлеканалу TVN24 Аляксандар Квасьнеўскі ўзгадаў, як пяць гадоў таму, калі ён быў прэзыдэнтам Польшчы, яго самалёт зрабіў пасадку на ваенным аэрадроме «Паўночны» пад Смаленскам.

«Гэта жахлівы аэрадром», сказаў часе эфіру Аляксандар Квасьнеўскі, «памятаю паласа была ў жудасным стане». Паводле ягоных словаў, яна была «занадта кароткай».

Квасьнеўскі быў прэзыдэнтам Польшчы ад 1995 па 2005 год.

Паводле TVN24, ваенны аэрадром у Смаленску, дзе сёньня адбылося крушэньне самалёту польскага прэзыдэнта Леха Качыньскага, ня мае спэцыяльнага абсталяваньня для накіраваньня машыны на пасадку ва ўмовах моцнага туману. Такі туман назіраўся на час прыбыцьця самалёту.


XS
SM
MD
LG