Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Варшаве прайшла надзвычайная ўрадавая нарада


У 15.40 паводле Менскага часу скончылася надзвычайная нарада польскага ўраду, якая пачалася хвілінай маўчаньня.

Пасьля сканчэньня прэм’ер Дональд Туск выказаў спачуваньні сем’ям загінулых, адзначыўшы, што “Польшча сутыкнулася з трагедыяй, якой раней ня бачыў сьвет”.

“Гэта і мая асабістая трагедыя. Але трэба дзейнічаць. Дзяржава працягне функцыянаваць”, – сказаў Туск, пасьля чаго накіраваўся ў Смаленск.
XS
SM
MD
LG