Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадня: зьнічы і кветкі каля польскага консульства


У Горадні да брамы Генэральнага консульства Рэспублікі Польшча на вуліцы Будзённага жыхары гораду прыносяць кветкі і запальваюць зьнічы, каб ушанаваць памяць аб прэзыдэнце Леху Качыньскім і усіх ахвярах, што загінулі ў авіякатастрофе пад Смаленскам.

Заўтра актывісты Саюзу палякаў на чале з Анжалікай Борыс мяркуюць наведаць Катынскі крыж на гарадзенскіх вайсковых могілках на вуліцы Белуша. Пра гэта паведаміў прэсавы сакратар арганізацыі Ігар Банцар.


Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG