Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебск прыбудуць прадстаўнікі польскай урадавай камісіі па расьсьледаваньні авіякатастрофы


Пра гэта заявіў агенцтву «Интерфакс-Запад» дырэктар дэпартамэнту па авіяцыі міністэрства транспарту і камунікацыяў Беларусі Вадзім Мельнік.

Паводле ягоных слоў, мяркуецца, што прадстаўнікі польскай урадавай камісіі па расьсьледаваньні прычынаў катастрофы прэзыдэнцкага самалёту Ту-154 прыбудуць у аэрапорт Віцебску. У сваю чаргу, беларускі бок гатовы ўсяляк садзейнічаць і дапамагаць у працы польскім экспэртам.

Паводле Вадзіма Мельніка, нягледзячы на папярэджаньні пра неспрыяльныя мэтэаўмовы ў Смаленску, экіпаж самалёта прэзыдэнта Леха Качыньскага не запытваў пасадкі на тэрыторыі Беларусі. Хаця ў дадзеным выпадку ўсё «на 100% было гатова для пасадкі ў нацыянальным аэрапорце Менску ці аэрапорце Віцебску», сказаў кіраўнік дэпартамэнту.

Як паведаміў польскім СМІ прэсавы сакратар МЗС Польшчы Пётар Пашкоўскі, «перад узьлётам самалёт Леха Качыньскага быў старанна правераны, ніякіх тэхнічных праблемаў выяўлена не было».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG