Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экіпаж самалёта прэзыдэнта Польшчы не прасіў пасадкі ў Беларусі


Пра гэта агенцтву “Інтэрфакс-Захад” паведаміў дырэктар дэпартамэнту авіяцыі міністэрства транспарту і камунікацый Вадзім Мельнік: “Ніякіх запытаў ад экіпажу самалёта наконт пасадкі на беларускай тэрыторыі не паступала”. Ён удакладніў таксама, што ў аэрапорце Менску, а таксама Ліпецку было ўсё гатовае для выпадку альтэрнатыўнай пасадкі польскага самалёта.

Прадстаўнік беларускіх авіяцыйных органаў паведаміў таксама Інтэрфаксу, што незадоўга да выхаду з зоны адказнасьці беларускіх авіядыспэтчараў да іх зьвярнуліся расейскія калегі з просьбай перадаць на борт інфармацыю пра дрэнныя мэтэаўмовы ў Смаленску. Беларускія дыспэтчары перадалі пра гэта на борт ТУ-154 , аднак польскія пілёты прынялі рашэньне прызямляцца ў Смаленку.

Удакладняецца, што самалёт Качыньскага выйшаў з зоны адказнасьці беларускіх дыспэтчараў у 9:22 мясцовага часу, а катастрофа адбылася праз 36 хвілінаў.

XS
SM
MD
LG