Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Варшаве людзі ідуць да прэзыдэнцкага палаца



Каля прэзідэнцкага палаца ў Варшаве зьбіраюцца людзі, якія нясуць кветкі і зьнічы. «Гэта вялікая трагедыя, якую можна параўнаць да страты нашых элітаў у Катыні», — заявіў былы прэзыдэнт Польшчы Лех Валэнса. «Праклятая Катынь. Ізноў нашыя лепшыя людзі гінуць там,» — гэта словы былога прэзыдэнта Аляксандра Квасьнеўскага.

Польскія мэдыі перадаюць, што беларускія службы авіядыспетчараў, калі ТУ-154 польскага прэзыдэнта знаходзіўся ў беларукай паветранай прасторы, шмат разоў папярэджвалі польскіх лётчыкаў, каб тыя не прызямляліся ў ваколіцах Смаленску.

Польскія лётчыкі, аднак, да гэтых папярэджаньняў не прыслухаліся.

Прэзыдэнту Качыньскаму было 60 гадоў. Яго жонка, Марыя, была на год маладзейшая. Яе род паходзіць зь Вільні. Шлюб яны ўзялі ў 1978 годзе. Прэзыдэнцкая пара мела дачку Марту і ўнучку Еву.

Фота — Аляксей Дзікавіцкі (малодшы), Варшава.
XS
SM
MD
LG