Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча правядзе ўласнае расьсьледаваньне катастрофы ў Смаленску


Польшча правядзе ўласнае расьсьледаваньне катастрофы ў Смаленску самалёта польскай дэлегацыяй з прэзыдэнтам на чале. Такое распараджэньне зрабіў генэральны пракурор Анджэй Сэрэмэт па даручэньні міністра справядлівасьці.

Польскае Міністэрства замежных спраў ужо зьвярнулася да расейскага боку з просьбай даць доступ польскім спэцыялістам да месца здарэньня і рэшткаў самалёту. Сьледчая група ўжо гатовая вылецець у Смаленск, каб правесьці незалежнае расьсьледаваньне, паведамляе PAP.

Як удакладняюць крыніцы чэскага тэлебачаньня, іншыя самалёты, што ляцелі ў Смаленск, накіроўвалі для пасадкі ў Менск ці Маскву. Паведамляецца, што экіпаж самалёта польскага прэзыдэнта чатыры разы спрабаваў зайсьці на пасадку.

XS
SM
MD
LG