Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Часовым выканаўцам абавязкаў прэзыдэнта Польшчы прызначаны Браніслаў Камароўскі


Часовым выканаўцам абавязкаў прэзыдэнта Польшчы ў сувязі зь гібелюлю ў авіякатастрофе Леха Качыньскага прызначаны сьпікер Сэйму Браніслаў Камароўскі.

Прэм'ер-міністар Польшчы Дональд Туск зьбірае ў Варшаве экстрэннае пасяджэньне ўраду.

На борце ляйнэра, які разьбіўся сёньня пад Смаленскам, знаходзіліся таксама міністры прэзыдэнцкай адміністрацыі Польшчы, кандыдат на пасаду кіраўніка дзяржавы Ежы Шмайдзіньскі, кіраўнік польскага генштабу і намесьнік міністра замежных справаў Анджэй Крэмер, іншыя высокапастаўленыя асобы.

XS
SM
MD
LG