Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Часовы ўрад адмяняе кіргіскую канстытуцыю


Сёньня ўначы кіргіскі часовы ўрад плянуе падпісаць дэкрэт аб "пераходзе дзяржаўнай улады і выкананьні канстытуцыі". Гэты дакумэнт мае замяніць дзейную канстытуцыю краіны.

Паводле аднаго зь лідэраў паўстанцаў Амурбэка Тэкебаева, Кіргізстан цяпер будзе парлямэнцкай рэспублікай.

У плянаваным дэкрэце таксама можа быць зьмешчана палажэньне аб пазбаўленьні прэзыдэнта Курманбэка Бакіева недатыкальнасьці.

Апазыцыянэры хочуць як мага хутчэй правесьці выбары, у якіх, аднак, ня будуць прымаць удзел чальцы часовага ўраду. Гэтае рашэньне, паводле Тэкебаева, было матывавана імкненьнем пазьбегнуць расколу ў лягеры паўстанцаў.
XS
SM
MD
LG