Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амэрыканцам расейскіх дзяцей больш не давераць


Расейскі ўрад прапануе спыніць практыку ўсынаўленьня расейскіх дзяцей амэрыканцамі. Абурэньне Крамля выклікалі дзеяньні амэрыканскай сям'і са штату Тэнэсі, якая ўсынавіла ў верасьні летась сямігадовага Арцёма Савельева . Учора прыёмная бабуля хлопчыка пасадзіла яго на самалёт і адправіла, без суправаджэньня дарослых, назад у Маскву.

Хлопчык прывез цыдулку ад сваёй прыёмнай маці, дзе гаворыцца што тая адмаўляецца ад яго і лічыць сябе падманутай агенцтвам па ўсынаўленьню, якое, нібыта прыхавала глыбіню "агрэсіўнасьці і псыхапатычных адхіленьняў" у Арцёма.

Міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў заявіў, што Злучаныя Штаты і Масква павінны выпрацаваць новыя двухбаковыя правілы па ўсынаўленьні. Да тае пары Лаўроў прапануе замарозіць гэтую практыку.

Паводле дадзеных выданьня "Нью Ёрк Таймс" Расея займае трэцяе месца ў сьвеце па колькасьці дзяцей, якіх усынаўляюць грамадзяне Злучаных Штатаў.
XS
SM
MD
LG