Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

НАДВОР’Е


Днём да 10-15 цяпла, што вышэй за кліматычную норму, на захадзе краіны невялікі дождж


НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА


На працягу выходных, а таксама ў панядзелак і аўторак, калі адзначаецца Радаўніца, у Менску ад 8 да 20 гадзін арганізаваная праца дадатковых аўтобусаў для паездак на гарадзкія могілкі.

У Коласаўскай бібліятэцы пры Акадэміі навук працуе выстава да 110й гадавіны з дня нараджэньня Гаўрылы Гарэцкага, выдатнага беларускага навукоўца.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ


11 красавіка 1863 году адбылася бітва паўстанцаў Людвіга Нарбута з рэгулярнай расейскай арміяй у Лідзкім павеце. У выніку няроўнасьці сілаў паўстанцы панесьлі паразу.

11 красавіка 1937 году скончыў жыцьцё самагубствам першы старшыня ўраду савецкай Беларусі Зьміцер Жылуновіч, вядомы таксама як пісьменьнік Цішка Гартны. Рэпрэсаваны, ён быў зьмешчаны ў Магілёўскую псыхбальніцу. Паводле некаторых сьведчаньняў, не вытрымаўшы здзекаў, Жылуновіч задушыў сабе ножкай жалезнай койкі.

10 красавіка 2006 Эўразьвяз зацьвердзіў сьпіс беларускіх чыноўнікаў, адказных за фальшаваньне прэзыдэнцкіх выбараў (31 асоба ўлучна з Аляксандарм Лукашэнкам).

10 красавіка прыйшлі на сьвет Джозэф Пуліцэр, бедны імігрант з Вугоршчыны, які разбагацеў у ЗША на выданьні газэт, заснавальнік Школы журналістыкі і прэміі яго імя , сусьветны заваёўнік Тамерлан, беларускі акадэмік Гаўрыла Гарэцкі.

ЁСЬЦЬ НАГОДА


11 красавіка – Міжнародны дзень вызваленьня вязьняў фашыстоўскіх канцлягераў (у 1945 г. вязьні Бухэнвальду паднялі ў гэты дзень паўстаньне).

МІНУС 365


Уладлена Функ распавяла пра ўмовы ўтрыманьня ў беларускай турме


ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ


«У адраджонай эканамiчна Беларусi закрасуюць мастацтва, навука, закрасуець беларуская мова... Нам сорам, што мы, гэтак блiзкiя да Заходняй Эўропы, суседзi яе, а так усё ж такi мала ад яе перанялi!»
З артыкулу Гаўрылы Гарэцкага «На новы шлях» (1922).
XS
SM
MD
LG