Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Якая мова будзе на помніку загінулым – невядома


Абэліск
Абэліск

У нядзелю, у вёсцы Малэнчын каля горада Радам будзе ўрачыста адкрыты абэліск памяці пілётаў СУ-27, якія летась загінулі ў часе міжнароднага авіяшоў у Польшчы.


Ва ўрачыстасьцях возьмуць удзел прадстаўнікі польскага войска, мясцовых уладаў, дэлегацыя зь Беларусі, у склад якой увойдуць і сваякі загінулых. Перад адкрыцьцём помніка заплянаваная імша.

На двухмэтровым помніку будзе шыльда з надпісам: “Выратавалі жыцьцё навакольных жыхароў, ахвяруючы ўласным”. Цікава, што яшчэ некалькі тыдняў таму паведамлялася, што падрыхтаваныя два варыянты надпісу: па-расейску і па-польску, і па-беларуску і па-польску. Дагэтуль невядома, які варыянт будзе канчаткова ўсталяваны на помніку.

У часе авіяшоў пад Радамам 30 жніўня летась загінулі палкоўнікі Аляксандр Марфіцкі і Аляксандр Жураўлевіч.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG