Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Лукашэнку аднагалосна пераабралі прэзыдэнтам


Сёньня Аляксандра Лукашэнку аднагалосна пераабралі прэзыдэнтам Нацыянальнага Алімпійскага камітэту Беларусі. Такім чынам, ён застаецца першым і па-ранейшаму адзіным кіраўніком НАКу.

Падчас свайго выступу на паседжаньні НАК Аляксандар Лукашэнка заявіў, што Беларусь павінна ўвайсьці ў першую дзясятку спартовых дзяржаў сьвету на чарговых Алімпіядах: зімовай — у Сочы і летняй — у Лёндане.

«Няхай будзе 25 мэдалёў, 5 зь іх — залатыя (у Лёндане) і 5 мэдалёў у Сочы. Што, ня можам? Канечне, можам».
XS
SM
MD
LG