Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама назваў прэзыдэнта Аўганістану "надзвычай важным партнэрам" у барацьбе супраць "Аль-Кайды"


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама назваў прэзыдэнта Аўганістану Хаміда Карзая "надзвычай важным партнэрам" у барацьбе супраць "Аль-Кайды". Разам з тым, Абама у інтэрвію тэлекампаніі ABC (эй-бі-сі) дадаў, што перад Карзаем стаяць вялікія “выклікі” ў пытаньнях ўнутранай палітыкі.

Інтэрвію Абамы тэлекампаніі ABC адбылося пасьля нядаўніх выказваньняў Карзая, у якіх ён абвінаваціў іншаземцаў ва ўмяшаньні ва ўнутраныя справы Аўганістану ".

Як паведаміў журналістам дарадца прэзыдэнта ЗША па пытаньнях нацыянальнай бясьпекі генэрал Джым Джонс, чакаецца, што Карзай сустрэнецца ў Вашынгтоне з Абамай ў наступным месяцы.
XS
SM
MD
LG