Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Баўгарыя адкладае пераход на эўра


Баўгарыя адклікае заяўку на ўступленьне ў зону адзінай эўрапейскай валюты – эўра, – заявіў сёньня прэм'ер-міністар краіны Бойка Барысаў. Па яго словах, ранейшы ўрад сацыялістаў ня ўнёс ў афіцыйную статыстыку шэраг ажыцьцёўленых ім выдаткаў. Цяпер высьветлілася, што дэфіцыт бюджэту ў мінулым годзе склаў не 1,9 адсоткаў ад ВУП, як было абвешчана раней, а 3,7 адсоткаў. Гэта не дазваляе Баўгарыі разьлічваць на хуткае ўступленьне ў эўразону.

Міністар фінансаў Сімяон Дзянкоў паведаміў, што бюджэтныя паказчыкі за 2008 год, мабыць, таксама прыйдзецца пералічыць. Па словах міністра, яму "сорамна" за дзеяньні сваіх папярэднікаў.
XS
SM
MD
LG