Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Кіргізстане абвешчаныя ў вышук бліжэйшыя сваякі былога прэзыдэнта


Новыя ўлады Кіргізстану абвясьцілі ў вышук бліжэйшых сваякоў прэзыдэнта Курманбэка Бакіева.

Супраць двух сыноў і брата Бакіева, якія займалі розныя пасады ў дзяржаўных структурах, распачатыя крымінальныя справы па артыкуле "забойства, зьдзейсьненае па папярэдняй змове", паведаміў выконваючы абавязкі генэральнага пракурора Байтэмір Ібраеў. Па яго словах, справы ўзбуджаныя на падставе паказаньняў сьведак.

Паведамляецца, у прыватнасьці, што падначаленыя Жаныбэка Бакіева, брата былога прэзыдэнта, які быў кіраўніком службы аховы прэзыдэнта, паставілі міны ў цэнтры Бішкеку.

Кіраўніца часовага ўраду Кіргізстану Роза Атунбаева заявіла Радыё Свабода, што Курманбэк Бакіеў, які знаходзіцца на поўдні краіны, не зьбіраецца аддаваць уладу і рыхтуе дывэрсіі супраць апазыцыі.

XS
SM
MD
LG