Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шчукін і Шацікава раздалі міліцыянтам памяткі


Крысьціна Шацікава, Валер Шчукін
Крысьціна Шацікава, Валер Шчукін

Валеры Шчукін і Крысьціна Шацікава пакінулі ў дзяжурных частках міліцыі Савецкага, Першамайскага і Цэнтральнага раёнаў Менску буклеты «Памятка міліцыянту аб узорным стаўленьні да грамадзянаў (жаночага полу)».

У памятку ўвайшлі некаторыя артыкулы Канстытуцыі Беларусі, выняткі з пастановаў ураду, загадаў міністра ўнутраных спраў, распараджэньняў кіраўніка УУС, Закону аб міліцыі, дэкрэтаў Аляксандра Лукашэнкі ды іншых прававых актаў.

Крысьціна Шацікава, якую неаднойчы затрымлівалі падчас вулічных акцый, паведаміла «Свабодзе», што яна больш за мужчын адчувала ціск з боку супрацоўнікаў міліцыі. Яна прыгадала, што неаднойчы міліцыянты шукалі ў яе ўлёткі пад споднім. Пры гэтым яны тлумачылі ёй, што жанчын-міліцыянтак у будынку няма. Яны прыгадала, што ў прыбіральню яе таксама вадзілі мужчыны і заставаліся там, каб яна не ўцякла.

Валер Шчукін лічыць, што жанчын у міліцыі павінна быць ня менш за траціну ад агульнай колькасьці супрацоўнікаў. Гэта палепшыць абстаноўку ў саміх раённых упраўленьнях унутраных спраў, а таксама дасьць магчымасьць затрыманым жанчынам адчуваць сябе больш абароненымі.

Міліцыянты ў дзяжурнай частцы пагадзіліся раздаць памяткі сярод супрацоўнікаў міліцыі. Валер Шчукін сказаў, што з-за праблемаў са здароўем ня ўдзельнічаў у шэрагу вулічных акцыяў, бо лічыць для сябе неабходным быць у першых шэрагах калёны. Ён паведаміў «Свабодзе», што яму было прыемна ўбачыць, што ў міліцыі пра яго, калісьці вельмі актыўнага ўдзельніка акцый, не забыліся і нават цікавіліся, чым ён займаецца апошнім часам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG