Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Новыя ўлады Кіргізстану адмовіліся ад перамоваў з Бакіевым


Кіраўніца часовага ўраду Кіргізстану Роза Атунбаева заявіла, што ня мае намеру весьці перамовы са зрынутым прэзыдэнтам краіны Курманбэкам Бакіевым.Па словах Атунбаевой, яна ня мае намеру абмяркоўваць ўмовы адстаўкі прэзыдэнта пасьля таго, як "пацярпелі больш за тысячу патрыётаў". Новыя ўлады Кіргізстану ўсю віну за беспарадкі, у якіх загінулі больш за 70 чалавек і больш за тысячу атрымалі раненьні, ускладаюць на ранейшае кіраўніцтва краіны.
XS
SM
MD
LG