Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Газпром" афіцыйна адкрыў будаўніцтва газаправоду "Норд Стрым"


У Выбаргу (Ленінградская вобласьць) адбыліся ўрачыстыя мерапрыемствы ў сувязі з пачаткам будаўніцтва газаправоду "Паўночны паток", па якім расейскі газ будзе паступаць у Нямеччыну па дне Балтыйскага мора. У цырымоніі прынялі ўдзел прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў і прадстаўнік Эўракамісіі па пытаньнях энэргетыкі Гюнтэр Этынгер, старшыня камітэту акцыянэраў кампаніі "Норд Стрым", былы канцлер ФРГ Герхард Шродэр.

Сярод акцыянэраў "Паўночнага патоку" – расейскі канцэрн "Газпром", а таксама нямецкія і галяндзкія кампаніі. Заканчэньне будаўніцтва запланаванае на 2013 год.
XS
SM
MD
LG