Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Абвінавачаны Аляксандар Ларын: "Я забіў і закапаў свайго саўдзельніка"


У Вярхоўным судзе працягваецца працэс па справе Аўтуховіча, Асіпенкі, Казлова і Ларына. Сёньня былі прагледжаныя дакумэнты справы, датычныя да вочнай стаўкі Аляксандра Ларына і Ўладзімера Асіпенкі, якая была праведзена ў лютым 2009 году.

Падчас гэтай вочнай стаўкі Аляксандар Ларын паведаміў, што ён нібыта забіў і закапаў свайго саўдзельніка, зь якім разам рыхтаваўся да замаху на старшыню Гарадзенскага аблвыканкаму Ўладзімера Саўчанку. "Ён крымінальнік, таму яго ніхто ня будзе шукаць", -- сказаў Ларын Асіпенку.

Ларын паведаміў, што яму быццам бы перадалі грошы – 2 тысячы даляраў у якасьці авансу за забіцьцё Саўчанкі, а таксама 800 даляраў на набыцьцё аўтамабіля. Але падчас гэтага допыту стала вядома, што ад плянаў на замах Ларын адмовіўся, пакінуў гранатамёт і выбуховае прыстасаваньне і папрасіў Асіпенку забраць гэтыя рэчы.

Паводле паказаньняў Уладзімера Асіпенкі, усё было зусім ня так: ён нічога ня ведаў ні пра замах, ні пра зброю, і ўсе паказаньні, якія дае Аляксандар Ларын, Асіпенка абвяргае.

Адвакат Аўтуховіча Павал Сапелка, камэнтуючы гэтыя паказаньні Ларына, сказаў, што ў справе няма ніякіх зьвестак пра саўдзельніка, якога Ларын нібыта "забіў і закапаў", адвакату невядома і пра сьледчыя дзеяньні па гэтым эпізодзе.

"Падчас мэдыка-псыхіятрычнай экспэртызы, якую праводзілі Ларыну, ён сам пра сябе сказаў, што "бывае розным". Таму мне цяжка камэнтаваць гэтую заяву, спадзяюся, суд дасьць усёй справе належную адзнаку", -- сказаў "Свабодзе" адвакат Павал Сапелка.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG